Імпарт з Google Sheets
Табліцу ў DiMaker можна імпартаваць з Google Sheets. Табліца павінна знаходзіцца на першым аркушы. Спачатку, у Google Sheets націсніце «Налады доступу».
Кнопка «Налады доступу» ў Google Sheets
У акне выберыце «Усім, у каго ёсць спасылка», і скапіруйце спасылку, націснуўшы на адпаведную кнопку.
Акно налад доступу ў Google Sheets
Далей у DiMaker на панэлі інструментаў націсніце «Загрузіць з Google Sheets».
Кнопка «Загрузіць з Google Sheets»
У поле для адраса ўстаўце скапіраваную спасылку на Google Sheets.
Акно імпарту з Google Sheets
Пераключальнік «Загружаць дадзеныя з Google Sheets пры адкрыцці» служыць для наступнага:
- Калі ён уключаны: кожны раз, калі табліца ў DiMaker адкрываецца, дадзеныя будуць аўтаматычна падгружацца з Google Sheets. Такім чынам, калі ў табліцы зрабілі нейкія змены, і затым зачынілі і зноў адкрылі табліцу, усе змены будуць ануляваны, бо дадзеныя будуць загружаны з Google Sheets зноўку. Таму ў дадзеным выпадку ўсе змены варта ўносіць выключна ў Google Sheets.
- Калі ён адключаны: дадзеныя будуць загружаны адзін раз. Далей можна працаваць з табліцай непасрэдна ў DiMaker. Усе змены будуць захаваны аўтаматычна. Калі спатрэбіцца зноў загрузіць дадзеныя з Google Sheets, гэта можна зрабіць у тым жа акне (спасылка на табліцу будзе захавана).
Калі доступ да Google Sheets быў адкрыты і ўстаўлена правільная спасылка, то ў выніку імпарту дадзеныя з першага аркуша файла будуць загружаны ў табліцу.
Далей неабходна выбраць, якой зменнай у дакуменце адпавядае пэўная калонка ў табліцы. Для гэтага трэба вылучыць патрэбную калонку і ў панэлі інструментаў альбо ў кантэкстным меню выбраць «Азначыць зменную».
Азначэнне зменнай пасля загрузкі файла
Пасля азначэння зменнай гэтая калонка будзе даступная для рэдагавання і выкарыстання ў гатовых файлах. Парадак зменных будзе захаваны. Гэта значыць, што пры наступным імпарце выбіраць зменныя зноў не спатрэбіцца.
Для аўтаматычнага стварэння файлаў на аснове дадзеных з Google Sheets можна выкарыстоўваць адпаведную інтэграцыю.