Старонкі
Дакументы ў DiMaker могуць быць аднастаронкавымі альбо шматстаронкавымі. Дадаванне некалькіх старонак у дакумент будзе карысным, калі разам з асноўным дакументам трэба ўключыць у той жа PDF-файл іншыя дадзеныя ці гэты ж сертыфікат на іншай мове.
Мэню кіравання старонкай
Пры стварэнні файлаў усе старонкі дакумента будуць захаваны ў адзін PDF-файл. Пры гэтым аднастаронкавы дакумент можа быць створаны як JPG або PDF-файл. Шматстаронкавы — толькі PDF, нават калі ў настройках акаўнта ўказана «Ствараць файл JPG».
Для кожнай старонкі можна загрузіць уласны фон (аднолькавага фармату і памеру), а таксама дадаць свае блокі і зменныя.
У акне «Стварыць файлы», а таксама пры стварэнні праз API можна выбраць, якія старонкі выкарыстоўваць для стварэння файлаў.
Парадак старонак у гатовым файле будзе адпавядаць таму, які зададзены ў дакуменце. Таму старонкі ў дакуменце можна перамяшчаць. Кожнай старонцы можна задаць назву (для зручнасці).