Загрузка файла
У DiMaker можна лёгка скапіраваць дадзеныя з зыходнай табліцы. Калі такі варыянт вам не падыходзіць ці не працуе, іншы спосаб перанесці дадзеныя — гэта загрузіць файл у фармаце CSV або XLS. Патрэбная табліца павінна быць размешчана на першым аркушы.
На панэлі інструментаў націсніце «Загрузіць файл».
Кнопка «Загрузіць файл» на панэлі інструментаў
Пасля гэтага трэба абраць файл на вашай прыладзе. Падтрымліваюцца толькі фарматы CSV і XLS (фармат XLSX на цяперашні момант не падтрымліваецца). У выніку дадзеныя з першага аркуша файла будуць загружаны ў табліцу.
Наступны крок — выбраць, якой зменнай з дакумента адпавядае кожная калона ў табліцы. Для гэтага трэба вылучыць неабходную калону і на панэлі інструментаў ці ў кантэкстным меню выбраць «Вызначыць зменную».
Вызначэнне зменнай пасля загрузкі файла
Пасля вызначэння зменнай гэтая калона стане даступнай для рэдагавання і выкарыстання ў гатовых файлах.